З 21 студзеня ва Узброеных Сілах пачаліся заняткі па баявой гатоўнасці. Мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл па прызначэнні ў бягучым навучальным годзе. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Заняткі з'яўляюцца адным з этапаў мерапрыемстваў па падтрыманні баявой гатоўнасці. Іх агульная скіраванасць — шматпланавая. Заключаецца яна ва ўдакладненні парадку дзеянняў вайскоўцаў у ходзе правядзення комплексу паслядоўных трэніровак з падраздзяленнямі, воінскімі часцямі, злучэннямі, органамі ваеннага кіравання па арганізаваным выкананні мерапрыемстваў ва ўмовах пераходу з мірнага на ваенны час.
Мэтамі заняткаў заяўлены падтрыманне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці органаў ваеннага кіравання, аб'яднанняў, злучэнняў, воінскіх часцей на патрэбным узроўні, удасканаленне метадычных навыкаў, павышэнне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў камандзіраў.
Асноўныя намаганні падчас падрыхтоўкі будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь, эфектыўным прымяненні ўсіх элементаў яе ваеннай арганізацыі на падставе ўсебаковай ацэнкі і прагнозу развіцця ваенна-палітычнай і стратэгічнай абстаноўкі вакол нашай краіны.
Прэв'ю: zorkanew.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[3] https://zviazda.by/be/tags/uzbroenyya-sily
[4] https://zviazda.by/be/tags/bayavaya-gatounasc