Па дадзеных следства, 19-гадовы жыхар Магілёва і яго 20-гадовая знаёмая, прадстаўляючыся супрацоўнікамі газавай службы, рэалізоўвалі пажылым людзям сігналізатары загазаванасці. Для пераканаўчасці малады чалавек папярэдне падрабіў пасведчанне інспектара газавай службы. Пра гэта інфармуе СК [1].
Маладыя людзі лёгка пераконвалі пенсіянераў у неабходнасці набыцця дадзенага абсталявання, распавядаючы аб уцечках газу і яго наступствах. Падазраваныя сцвярджалі, што для пенсіянераў у іх прадугледжана скідка, і за 150 рублёў можна набыць патрэбнае абсталяванне. Ніякія дакументы, якія пацвярджаюць куплю, падазраваныя не выдавалі.
Рэальны кошт названых сігналізатараў загазаванасці складае 35 рублёў.
Адзін з пацярпелых звярнуўся ў газавую службу, каб удакладніць, ці сапраўды накіроўваліся супрацоўнікі для рэалізацыі названага абсталявання. Атрымаўшы адмоўны адказ, мужчына звярнуўся ў праваахоўныя органы. Па ўказаных прыкметах хлопец і дзяўчына былі аператыўна затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.
Распачатыя крымінальныя справы па ч.1 арт.209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса. У дадзены момант следчымі ўстанаўліваюцца абставіны іншых эпізодаў ашуканскіх дзеянняў падазраваных
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/gorki