У ёй будуць прадстаўлены работы і асабістыя рэчы акадэміка: мантыя, пісьмовы набор, выпускны студэнцкі фотаальбом і партрэты філосафа. Акрамя таго, сям'я Вячаслава Сямёнавіча перадала ў дар факультэту кнігі з яго асабістай бібліятэкі.
Аўдыторыя стане своеасаблівым мемарыяльным комплексам памяці, а таксама ўнікальнай пляцоўкай для арганізацыі педагагічнай і вучэбнай дзейнасці з выкарыстаннем фонду навуковых работ акадэміка.
Адкрыццё аўдыторыі на факультэце філасофіі і сацыяльных навук прымеркавана да Дня беларускай навукі, які традыцыйна адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.
Даведка
Вячаслаў Сямёнавіч Сцёпін -- акадэмік РАН, ганаровы дырэктар Інстытута філасофіі РАН, ганаровы прафесар БДУ, заснавальнік Мінскай метадалагічнай школы, быў прэзідэнтам Расійскага філасофскага таварыства і загадчыкам кафедры філасофскай антрапалогіі філасофскага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава. Вядомы філосаф XX -- пачатку XXI стагоддзя, аўтар 779 навуковых работ, у тым ліку 31 манаграфіі.
Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ (1956 г.) і аспірантуру БДУ (1959 г.).
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: sb.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya