Першая міжнародная выстава-шоу грызуноў, дробных хатніх і сельскагаспадарчых жывёл "Бабуля на зімовых слядочках - 2020" пройдзе ў Мінску 22-23 лютага, паведамілі БЕЛТА [1] арганізатары.
Наведвальнікі змогуць убачыць карлікавых і сельскагаспадарчых трусоў розных парод, дэкаратыўных курэй экзатычных парод і іншых птушак, марскіх свінак, дэгу, пацукоў, пясчанак, хамякоў, дэкаратыўных мышэй, папугаяў, афрыканскіх слімакоў і іншых жывёл.
Будуць прадстаўлены гаспадаркі Беларусі з эка-прадукцыяй.
Арганізатары плануюць надаць асаблівую ўвагу дзіцячай аўдыторыі. У дні выставы пройдуць займальныя інтэрактыўныя лекцыі аб правільным утрыманні жывёл і гуманных адносінах да іх, будуць працаваць фотазоны. Маленькім наведвальнікам ўручаць маляўнічыя раздаткавыя матэрыялы і пакажуць шоу, адбудуцца конкурсы з удзелам жывёл.
Чакаецца, што мерапрыемства стане не толькі добрым варыянтам дзіцячага вольнага часу, але таксама дазволіць вырашыць шматлікія адукацыйныя і выхаваўчыя задачы, пашырыць веды людзей пра жывёл, пазнаёміць з досыць рэдкімі відамі звяроў.
Арганізатарамі выступаюць Беларускае грамадскае аб'яднанне трусаводаў, міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Свет дэгу" і іншыя.
Прэв'ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/vystavka-shou-domashnih-zhivotnyh-projdet-22-23-fevralja-v-minske-377026-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatniya-zhyvyoly