Гэтае пытанне абмяркоўвалі ўчора па тэлефоне прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей РУМАС і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі Дзмітрый МЕЗЕНЦАЎ.
Сярод актуальных пытанняў, якія таксама закранулі ў ходзе размовы, — энергетыка і пашырэнне ўзаемадзеяння з дзяржаўнай карпарацыяй «Роскосмас».
Як паведамляе БелТА, учора Дзмітрый Мезенцаў адзначыў, што расійскі бок гатовы кампенсаваць шкоду ў адпаведнасці з запытам і дакументальна пацверджанымі стратамі, панесенымі беларускімі нафтаперапрацоўчымі прадпрыемствамі. Па яго словах, узгодненыя бакамі падыходы датычацца вызначэння канчатковых памераў будучых выплат.
Па меркаванні пасла Расіі ў Беларусі, нашы краіны ў найбліжэйшы час могуць знайсці аптымальныя рашэнні па нафтагазавых пытаннях.
«Нягледзячы на пэўныя адрозненні ў падыходах бакоў, аптымальныя рашэнні, якія задаволяць партнёраў, павінны быць знойдзены ў найбліжэйшы час, што таксама пацвердзіць маштаб і практыку двухбаковага ўзаемадзеяння па нафце і газе», — сказаў дыпламат.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rumas
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-mezencau
[4] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[5] https://zviazda.by/be/tags/kampensacyya