Актыўна працуе першая лінія метро Сямэнь пад вадой, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Яна даўжынёй 41,6 км, тут размешчаны 32 станцыі. Лінія праходзіць праз дзелавы цэнтр Хайцан, муніцыпальны цэнтр адміністрацыйнага абслугоўвання Сямэнь, гультурна-спартыўны цэнтр, Гандлёва-жылы раён Львінг і фінансавы цэнтр. Яшчэ больш важна тое, што гэтая лінія метро прадастаўляе жыхарам больш бяспечныя і зручныя транспартныя паслугі.
Новая лінія злучыла галоўны востраў Сямэнь з востравам Хайцан. Цяпер дабрацца з аднаго вострава да іншага на метро можна будзе ўсяго толькі за 3 хвіліны. Дзеля гэтых 3 хвілін каманды па праектаванні і будаўніцтву працавалі 1137 дзён, каб пабудаваць першы ў Паднябеснай падводны марскі тунэль, што дазволіла кітайскай тэхналогіі будаўніцтва зрабіць яшчэ адзін крок наперад.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya