Танкер, які дастаўляе нафту з Нарвегіі для Беларусі, не можа прыбыць у порт Клайпеды з-за шторму, паведамляе [1] агенцтва Мінск-Навіны са спасылкай [2]на sputnik.by.
Планавалася, што судна прышвартуецца ў літоўскім порце днём 22 студзеня, аднак гэтаму перашкодзіў моцны вецер. Чакаецца, што 23 студзеня танкеру ўдасца прыбыць на месца і пачаць разгрузку.
На борце судна знаходзіцца 80 тыс. тон нарвежскай нафты, якую Беларусь набыла для ААТ "Нафтан". Далей сыравіна будзе перагружана ў чыгуначныя цыстэрны на тэрмінале Klaipedos nafta і адправіцца ў Наваполацк.
Нагадаем, гэта першая партыя нафты з Нарвегіі, набытая Беларуссю. Як адзначалі прадстаўнікі "Белнафтахіма" раней, далейшыя пастаўкі - прадмет наступных перамоваў.
Прэв'ю: BREIVIKEN
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/tanker-s-norvezhskoj-neftyu-dlya-belarusi-zaderzhivaetsya-iz-za-shtorma/
[2] https://sputnik.by/economy/20200122/1043760154/Tanker-s-norvezhskoy-neftyu-dlya-Belarusi-zaderzhivaetsya-iz-za-nepogody.html?utm_source=yxnews&utm_medium=desktop&utm_referrer=https%3A%2F%2Fyandex.by%2Fnews
[3] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[4] https://zviazda.by/be/tags/narvegiya