Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) часова прыпыніла дзеянне ліцэнзіі Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі, пра гэта гаворыцца на сайце арганізацыі. Лабараторыі забаронена рабіць аналіз узораў крыві па праграме біялагічнага пашпарта спартсмена, піша kommersant.ru [1].
Рашэнне ўступае ў сілу неадкладна. Яно будзе дзейнічаць да заканчэння "дысцыплінарнага разбору". Як гаворыцца ў паведамленні, эксперты WADA 21 студзеня рэкамендавалі кіраўніку выканаўчага камітэта Вітальду Баньке прыпыніць дзеянне ліцэнзіі і ён "пагадзіўся зрабіць гэта неадкладна".
Кіраўнік расійскага антыдопінгавага агенцтва Юрый Ганус назваў гэтае рашэнне прадказальным. Паводле яго слоў, цяпер трэба будзе вазіць пробы ў замежныя лабараторыі. "У нас ужо сёння адмовіліся там прымаць пробы. У нас адпрацавана лагістыка, зараз вязем пробы ў замежныя лабараторыі. Гэта дадае кошту", - сказаў Ганус.
9 снежня WADA увяло [2] санкцыі супраць Расіі за "маніпуляцыі" з базай дадзеных Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі. Расійскім спартсменам забаранілі выступаць пад нацыянальным сцягам, а таксама праводзіць буйныя міжнародныя спаборніцтвы на чатыры гады. Маскоўская антыдопінгавая лабараторыя пазбавілася ліцэнзіі ў 2015 годзе пасля допінгавага скандалу. У 2016 годзе яе часткова вярнулі.
Прэв'ю: rsport.ria.ru
Спасылкі
[1] https://www.kommersant.ru/doc/4227260
[2] http://zviazda.by/be/news/20191209/1575887268-vykankam-wada-adhiliu-rasiyu-ad-mizhnarodnyh-spabornictvau-na-chatyry-gady
[3] https://zviazda.by/be/tags/doping
[4] https://zviazda.by/be/tags/antydopingavy-kantrol
[5] https://zviazda.by/be/tags/maksva
[6] https://zviazda.by/be/tags/spartsmen
[7] https://zviazda.by/be/tags/wada