Сёлета Цэнтр актыўнага даўгалецця плануе запусціць новыя навучальныя праекты - школу блогераў ўзросту 60+ і заняткі па фотапсіхалогіі. Пра гэта агенцтву Мінск-Навіны паведаміла [1] дырэктар установы Алена Дзямідава.
- Людзі элегантнага ўзросту таксама могуць быць папулярнымі блогерамі, і такія прыклады ёсць. У нашай школе будзем навучаць жадаючых правілах вядзення ўласнага блога, напаўнення яго фота- і відэакантэнтам, прасоўвання. Выкладчыкамі выступяць людзі, якія маюць паспяховы досвед у гэтай справе, - распавяла яна.
Што тычыцца заняткаў па фотапсіхалогіі, то іх мэта - дапамагчы чалавеку прыняць сябе на новым узроставым этапе жыцця дзякуючы ўласным фатаграфіям.
Як адзначыла Алена Дзямідава, сёння заняткі ў цэнтры ідуць больш чым па 15 напрамках. Мінчане старэйшага пакалення займаюцца танцавальным фітнесам Zumba Gold, Port De Bras, ёгай, асвойваюць гаджэты, вывучаюць замежныя мовы, адкрываюць для сябе акцёрскае майстэрства і жывапіс. Працуе школа мадэляў элегантнага ўзросту Real Age.
Прэв'ю: МН
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-czentre-aktivnogo-dolgoletiya-poyavitsya-shkola-blogerov-dlya-minchan-60/
[2] https://zviazda.by/be/tags/centr-aktyunaga-daugaleccya
[3] https://zviazda.by/be/tags/bloging