Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа, як чакаецца, зробіць візіт у Мінск 1 лютага. Гэтую інфармацыю БЕЛТА [1] пацвердзілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Рабочы візіт у Беларусь Майкла Пампеа планаваўся яшчэ на 4 студзеня бягучага года, але быў перанесены ў сувязі з сітуацыяй вакол пасольства ЗША ў Іраку і далейшых падзей. Былі прадугледжаны перамовы на вышэйшым узроўні, сустрэча з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і іншыя мерапрыемствы. Бакі мелі намер абмеркаваць увесь спектр пытанняў беларуска-амерыканскіх адносін і рэгіянальную бяспеку.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/gossekretar-ssha-majkl-pompeo-sovershit-vizit-v-minsk-1-fevralja-376781-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus