У 2018 годзе хаскі па мянушцы Джубілі здалі ў прытулак амерыканскага горада Матаван, штат Нью-Джэрсі, піша [1] Meduza. Яе ўладальнік быў заводчыкам, які адмовіўся ад яе з-за незвычайнага размяшчэння вачэй - Джубілі заўсёды выглядае злёгку ашаломлена.
З-за гэтых асаблівасцяў ўладальнік не мог нікому яе прадаць, хоць праблем са здароўем у сабакі няма.
Два гады Джубілі жыла ў прытулку, пакуль некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца дапамогай хаскі, не надрукавала пост з фотаздымкамі вірлавокага сабакі ў сацсетках.
За пару дзён у прытулак паступіла больш за 150 заявак: Джубілі хвалілі, ёй прызнаваліся ў любові, называлі "самай прыгожай дзяўчынкай" - і не разумелі, каму наогул мог не спадабацца яе вечна здзіўлены погляд. Неўзабаве хаскі знайшла новы дом. Яе забрала сям'я, якая падавала заяўку яшчэ да таго, як Джубілі праславілася дзякуючы сацсеткам і публікацыям буйных выданняў накшталт CNN.
Цяпер сабака жыве ў сям'і з двума іншымі хаскі. І, здаецца, у яе нарэшце ўсё выдатна.
Спасылкі
[1] https://meduza.io/shapito/2020/01/20/haski-sdali-v-priyut-iz-za-vechno-udivlennogo-vzglyada-vse-zakonchilos-horosho-sobaka-proslavilas-i-nashla-lyubyaschuyu-semyu
[2] https://www.instagram.com/p/B7Wq1U0F2xa/?utm_source=ig_embed&utm_campaign=loading
[3] https://www.instagram.com/p/B7ekjHMFDLO/?utm_source=ig_embed&utm_campaign=loading
[4] https://zviazda.by/be/tags/sabaka
[5] https://zviazda.by/be/tags/haski-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/vochy