Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам дыпламатычнай службы з прафесійным святам, паведамілі [1] БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларускія дыпламаты прадстаўляюць Рэспубліку Беларусь за мяжой, адстойваюць яе інтарэсы і правы грамадзян, а гэта адмысловая місія. Бо вы фарміруеце імідж дзяржавы і стаўленне да яго жыхароў іншых краін, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Так гістарычна склалася, што ўсе дасягненні айчыннай дыпламатычнай службы цесна звязаны са станаўленнем нашай маладой незалежнай краіны. Сёння ад вашай выніковай работы залежыць стварэнне спрыяльных знешніх умоў для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі".
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што згуртаванасці калектыву МЗС па сілах забяспечыць інтэграцыю краіны ў сусветную эканамічную сістэму, умацаванне еўразійскага партнёрства, прасоўванне айчыннай прадукцыі і прыцягненне замежных інвестыцый. Прэзідэнт пажадаў усім здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў на карысць краіны і народа.
Прэв'ю: dialog.ua
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-kollektivu-mid-po-silam-obespechit-integratsiju-strany-v-mirovuju-ekonomicheskuju-sistemu-376730-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne