Міністэрства замежных спраў Украіны звярнула ўвагу [1] на паведамленні СМІ Вялікабрытаніі аб тым, што дзяржаўны герб Украіны "трызуб" быў уключаны ў "Даведнік па супрацьдзеянні экстрэмізму", распаўсюджаны брытанскімі праваахоўнымі органамі.
Дзяржаўны герб Украіны паходзіць з Кіеўскай Русі і з'яўляецца адным з сімвалаў адзінства ўкраінцаў. Ён шырока выкарыстоўваецца дзяржаўнымі органамі і грамадскасцю. Любая асацыяцыя Дзяржаўнага герба Украіны з экстрэмізмам абражае пачуцці мільёнаў людзей ва Украіне і за яе межамі.
У цяперашні час у ведамстве чакаюць афіцыйны каментар ад брытанскага МЗС і паліцыі, а таксама выдаленне ўкраінскага дзяржаўнага сімвала з дапаможніка.
Спасылкі
[1] https://mfa.gov.ua/ua/press-center/news/77048-komentar-mzs-ukrajini-shhodo-vklyuchennya-ukrajinsykoji-derzhavnoji-simvoliki-do-posibnika-z-protidiji-jekstremizmu
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[4] https://zviazda.by/be/tags/gerb
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekstremizm