Штогод 23 студзеня ва ўсiм свеце адзначаецца Дзень почырку альбо Дзень ручнога ліста.
З гэтай нагоды РУП "Белпошта" ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі правядзе акцыю "Дзень ручнога ліста", паведамілі [1] на прадпрыемстве.
У гэты дзень кліенты змогуць набыць паштовыя карткі або канверты з паштоўкамі, напісаць цёплыя словы ў адрас родных і сяброў, а супрацоўнікі прадпрыемства бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі.
Прэв'ю: globaltalents.ru
Спасылкі
[1] http://belpost.by/press-centre/news-company/4940.html