Урад Узбекістана склаў свае паўнамоцтвы. Гэта робіцца кожны раз у адпаведнасці з Канстытуцыяй краіны пасля абрання новага парламента, паведамляе mk.ru [1].
Выбары ў ніжнюю палату Олій Мажліс прайшлі 22 снежня 2019 года і 5 студзеня 2020 года, а выбары ў Сенат адбыліся 16-17 студзеня.
Пры гэтым міністры працягваюць працу да фармавання новага складу Кабінета міністраў.
Парламент разгледзіць кандыдатуру новага прэм'ера 21 студзеня.
Спасылкі
[1] https://www.mk.ru/politics/2020/01/20/pravitelstvo-uzbekistana-ushlo-v-otstavku.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan