Беларусь пачынае імпарт нарвежскай нафты, паведамляе Reuters [1].
Беларуская нафтавая кампанія купіла партыю нарвежскай нафты Johan Sverdrup з пастаўкай у літоўскі порт Клайпеда 22 студзеня.
«Чакаем гэтую пастаўку, а там далей будзем працягваць перамовы», - сказаў прадстаўнік канцэрна "Белнафтахім".
Нафту на Наваполацкі НПЗ даставяць чыгуначным транспартам.
Як паведамілі ria.ru [2] на «Белнафтахіме», партыя склала 80 тысяч тон.
Прадаўцом нафты мог выступіць французскі Total.
Прэв'ю: delo.ua
Спасылкі
[1] https://www.reuters.com/article/us-belarus-oil-russia/belarus-to-import-oil-from-norways-johan-sverdrup-field-belneftekhim-idUSKBN1ZJ1UQ
[2] https://ria.ru/20200120/1563650989.html