Спікер ніжняй палаты парламенту 21-24 студзеня паўдзельнічае ў форуме лідараў, прысвечаным Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту і 75-й гадавіне вызвалення Асвенцыма.
Мерапрыемства, накіраванае на захаванне памяці пра Халакост і трагічныя падзеі Другой сусветнай вайны, адбудзецца ў Іерусаліме. Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, таксама ў парадку візіту — сустрэча са спікерам Кнесета Ізраіля Ёэлем Эдэльштэйнам.
У форуме плануецца ўдзел прадстаўнікоў улады з 46 краін свету.
Марыя ДАДАЛКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-andreychanka
[2] https://zviazda.by/be/tags/izrail