Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе 5-9 лютага ў комплексе па праспекце Пераможцаў, 14, паведамілі БЕЛТА [1] ў Міністэрстве інфармацыі.
Кніжная выстава-кірмаш у Мінску - адна з самых буйных на постсавецкай прасторы, яна адкрывае міжнародны каляндар кніжных форумаў і з'яўляецца свайго роду справаздачай аб рабоце кнігавыдаўцоў Беларусі за мінулы год. Гэты знакавы форум мае свае адметныя асаблівасці ў культурным і ідэалагічным плане.
"Гістарычна склалася так, што Беларусь з'яўляецца гасціннай краінай, дзе можна пазнаёміцца cf звычаямі многіх народаў. У нас дружна жывуць прадстаўнікі многіх нацыянальнасцяў, іх культурнаz разнастайнасць служыць узаемнаму ўзбагачэнню. Наша краіна стала прыкладам міралюбнасці, талерантнасці, міжнацыянальнfuf братэрства. Зыходзячы з гэтых пасылаў, фарміруецца і праграма Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу", - распавялі ў міністэрстве.
Мерапрыемствы пройдуць не толькі на пляцоўках выставачнага комплексу, але і ў кнігарнях, бібліятэках, музеях. Адбудуцца прэзентацыі, аўтограф-сесіі, сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы і многае іншае.
Арганізатары - Міністэрства інфармацыі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, Саюз пісьменнікаў Беларусі, ААТ "Белкніга", ПК ТАА "Макбел".
Прэв'ю: haveaniceread.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/minskaja-mezhdunarodnaja-knizhnaja-vystavka-jarmarka-projdet-5-9-fevralja-376542-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/knigi