У 2020 годзе ў Палаце прадстаўнікоў чакаюць з візітам парламенцкія дэлегацыі Малдовы, Пакістана і Швейцарыі. Гаворка пра гэта ішла сёння на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, перадае [1] БелТА.
Беларускія парламентарыі плануюць наведаць у 2020 годзе Егіпет, Сербію. Чакаецца, што дэлегацыі ў абодвух выпадках ўзначаліць старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Акрамя таго, плануецца, што ён прыме ўдзел у V Сусветнай канферэнцыі спікераў парламента.
"Прапрацоўваюцца візіты ў Беларусь кіраўнікоў парламентаў Малдовы, Пакістана, Швейцарыі", - праінфармаваў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Андрэй Савіных, прадстаўляючы праект плана міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва Палаты прадстаўнікоў.
Сярод прыярытэтаў, акрамя развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, умацаванне кантактаў з міжнароднымі парламенцкімі арганізацыямі. План, як адзначалася падчас пасяджэння камісіі, не канчатковы. Дэпутаты ўжо цяпер працуюць над пералікам кантактаў, імкнучыся забяспечыць іх максімальную збалансаванасць па рэгіёнах.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/prorabatyvajutsja-vizity-v-belarus-parlamentskih-delegatsij-moldovy-pakistana-i-shvejtsarii-376518-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/parlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/delegacyi