24 студзеня ў 15.00 у Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі.
У мерапрыемстве прымуць удзел каля пяцісот прадстаўнікоў акадэмічнай, універсітэцкай і галіновай навукі, маладыя навукоўцы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Найлепшым вучоным і даследчыкам краіны будуць уручаны ўзнагароды. Сярод іх лаўрэат звання “Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — 2020” акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук Аляксандр Каваленя і пераможцы конкурсу “ТОП-10” вынікаў дзейнасці навукоўцаў Акадэміі навук за 2019 год у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў.
З 10.00 ў фае будынку Прэзідыуму НАН разгорнецца выстава найбольш значных вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, дзе навукоўцы і даследчыкі краіны прадставяць каля 300 новых інавацыйных і навуковых распрацовак.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dzen-belaruskay-navuki