19 студзеня цягнік паведамленнем Брэст — Гомель да смерці збіў 40-гадовага мужчыну, паведамляе [1] прэс-служба МУС у твітары.
У 22.37 каля аграгарадка Малатковічы пад састаў трапіў 40-гадовы мясцовы жыхар. Машыніст ужыў экстранае тармажэнне, аднак пазбегнуць наезду не ўдалося. Ад атрыманых траўмаў мужчына загінуў на месцы.
Затрымкі руху цягнікоў не было.
З пачатку года на чыгунцы адбылося чатыры няшчасныя выпадкі, у выніку якіх загінулі чацвёра.
Спасылкі
[1] https://twitter.com/mvd_by/status/1219156485898457089
[2] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[3] https://zviazda.by/be/tags/chygunka