ААТ "Гомельтранснафта Дружба" завяршыла рамонт участкаў магістральнага нафтаправода Мазыр-Брэст-3, паведамілі [1] на прадпрыемстве.
Як паведамлялася, на 17-м і 30-м км магістральнага нафтаправода па выніках унутрытрубнай дыягностыкі была выяўлена навала дэфектаў. Падчас рамонту спецыялісты ААТ "Гомельтранснафта Дружба" замянілі дзве секцыі трубаправода.
"Пры дадатковым дыягнастычным кантролі выяўленыя яшчэ два небяспечныя дэфекты на 7-м і 13-м км магістральнага нафтаправоду. Дэфекты ўяўлялі сабой вытворчы брак - расколіна ў папярочным шве і знешняя страта металу. Іх ліквідавалі пры дапамозе ўстаноўкі муфт", - распавялі ў ААТ "Гомельтранснафта Дружба".
Работы вяліся кругласутачна і завяршыліся ў намечаныя тэрміны. На гэты перыяд прадукцыйнасць ланцужка па транспарціроўцы нафты была зніжана да абумоўленых з партнёрамі аб'ёмаў.
Як удакладнілі на прадпрыемстве, у цяперашні час транзіт расійскай нафты праз тэрыторыю Беларусі працягваецца ў штатным рэжыме.
Спасылкі
[1] http://www.transoil.by/novosti/oao-gomeltransneft-druzhba-zavershilo-remont-na-uchastkakh-mn-mozyr-brest-3-/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tranzit
[3] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomeltransnafta-druzhba