Удзень 16 студзеня ў Славакіі на лыжным курорце «Ясна» сутыкнуліся два лыжнікі. Адзін з іх загінуў. Пра гэта паведамляе [1] горнавыратавальная служба Славакіі.
Лыжны курорт «Ясна» размешчаны на гары Хапок ў цэнтры Славакіі. Днём туды былі выкліканы ратавальнікі. Сутыкнуліся два лыжнікі.
28-гадовы жыхар Беларусі страціў прытомнасць. Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, мужчына быў без прыкмет жыцця. Ратавальнікі правялі сардэчна-лёгачную рэанімацыю. Крыху пазней да месца трагедыі прыляцелі медыкі, але хлопец памёр.
Другі лыжнік атрымаў траўмы галавы і грудной клеткі. 38-гадовы жыхар Славакіі шпіталізаваны.
Прэв'ю: eruditov.net
Спасылкі
[1] https://www.hzs.sk/typy-aktualit/zrazka-lyziarov-sa-skoncila-tragicky/
[2] https://zviazda.by/be/tags/slavakiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/incydent