На Брэстчыне заўважаны першыя чароды жураўлёў, якія вярнуліся з цёплых краёў.
Шэрыя птахі з курлыканнем ляцелі над Брэстам 11 студзеня. А на наступны дзень над горадам праляталі белалобыя гусі. У Палескім аграрна-экалагічным інстытуце НАН Беларусі адзначылі, што ў сярэдзіне студзеня ў наш рэгіён вярнуліся многія пералётныя птушкі. Пары сокала-пустальгі, напрыклад, прыляцелі ў гнёзды і пачалі такаваць. Птушкі пераблыталі поры года. І гэта не вельмі добра. Спецыялісты адзначаюць, што ў выпадку надыходу маразоў яны пададуцца на палі, напрыклад, за азімым рапсам, будуць знішчаць і іншыя культуры. Ну а калі зіма па-сапраўднаму пачне паказваць нораў, птушкі будуць вымушаныя зноў адлятаць у цяплейшыя мясціны, што стане для іх дадатковым выпрабаваннем.
Бывалі выпадкі, калі жураўлі прыляталі на Брэстчыну ў сярэдзіне лютага, а вось каб у студзені... Можа, і праўда зімы не будзе, яны ж умеюць адчуваць гэта лепш за нас?
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhurauli
[5] https://zviazda.by/be/tags/zima
[6] https://zviazda.by/be/tags/brest