Напярэдадні Новага года прыйшла прыемная навіна з Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Былой супрацоўніцы «Звязды», а цяпер дацэнту кафедры медыялогіі факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсіта Таццяне Падаляк, прысуджана навуковая ступень доктара філалагічных навук.
Таццяна Уладзіміраўна абараніла дысертацыю на тэму «Аксіялогія (прырода каштоўнасцяў) сучаснай беларускай журналістыкі». Навуковы кансультант — акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Уладзімір Гніламёдаў.
Выпускніца журфака БДУ Таццяна Падаляк прапрацавала ў рэдакцыі дваццаць гадоў на розных пасадах і прайшла шлях ад карэспандэнта да намесніка галоўнага рэдактара. Сярод яе творчых журналісцкіх дасягненняў — спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Пэўны час Таццяна Падаляк узначальвала прэс-цэнтр Дома прэсы. Так што журналістыку яна ведае з розных бакоў.
Калектыў «Звязды» шчыра віншуе Таццяну Уладзіміраўну з прызнаннем яе вялікіх заслуг у даследаванні сучаснай журналістыкі. Мы, яе калегі, зычым Таццяне Падаляк новых вышынь у вывучэнні складаных, часам супярэчлівых працэсаў, якія сёння адбываюцца ў сферы медыя, а таксама здабыткаў у педагагічнай дзейнасці і ў падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў для беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/navuka
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-padalyak
[5] https://zviazda.by/be/tags/doktar-filalagichnyh-navuk