Напярэдадні Новага года ў Магілёўскай вобласці адбылося некалькі прыемных адкрыццяў.
У Магілёве на базе СДЮШАР № 7 з'явіўся крыты паветраапорны футбольны манеж. Гэта ўжо чацвёрты па ліку падобны аб'ект у Беларусі. У збудаванні падтрымліваецца мікраклімат, які дазваляе праводзіць трэніроўкі і гульні пры любым надвор'і. Паназіраць за паядынкамі змогуць адначасова 500 аматараў гэтай гульні. Менавіта на столькі месцаў разлічана глядацкая зона. Унікальнае спартыўнае збудаванне было ўзведзена ў максімальна сціслыя тэрміны — з верасня да снежня.
— Гэта вельмі добрая база для развіцця беларускага футбола, — адзначыў падчас адкрыцця старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. — Тут нашы футбалісты будуць адточваць сваё майстэрства. Хацелася б, каб сапраўдныя майстры, сапраўдныя футбалісты з Магілёўскай вобласці змаглі б умацаваць сілы каманды Рэспублікі Беларусь.
Леанід Заяц прыняў удзел у адкрыцці яшчэ аднаго знакавага аб'екта для Магілёўскай вобласці — хірургічнага корпуса Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. У яго будаўніцтва быў укладзены 31 мільён беларускіх рублёў. Новы будынак разлічаны на 60 ложкаў. Тут ёсць чатыры аперацыйныя, аснашчаныя сучасным абсталяваннем, аддзяленне гемадыялізу і кабінет камп'ютарнай тамаграфіі. У адкрыцці аб'екта прыняў удзел намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Барыс Андрасюк.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Прэв'ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/asipovichy
[5] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[6] https://zviazda.by/be/tags/leanid-zayac