Я пазнаёмілася з Надзяй Букай на яе ўласнай выстаўцы выцінанак казачных герояў Пігласа і Басі. Чамусьці мне здавалася, што гэта наша не апошняя сустрэча. Так і атрымалася. Мне давялося трапіць на майстар-клас Букі ў Чырвоны касцёл Святых Сымона і Алены ў Мінску.
За акном надвор'е зусім не святочнае, але ў касцёле адчуваецца іначай. Сабралася шмат моладзі: жартуюць, дастаюць свае загатоўкі для будучых паштовак, востраць алоўкі. Заходзіць Надзя, вітае ўсіх і майстар-клас пачынаецца з малітвы. Пасля кароткага аповеду пра творчы шлях мастачкі здараецца цуд — папера пачынае ператварацца ў маляўнічыя паштоўкі. Надзя прапанавала некалькі варыянтаў і адразу ўсіх падбадзёрыла: «Намаляваць змогуць усе, галоўнае не ленавацца і не баяцца спрабаваць!» — кажа яна. І на самай справе паштоўкі атрымаліся ва ўсіх.
Таццяна ТКАЧОВА
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/maystar-klas
[4] https://zviazda.by/be/tags/chyrvony-kascyol
[5] https://zviazda.by/be/tags/pashtouki