Першым калядны сімвал ад скаўтаў прынялі ў Фарным касцёле, дзе адбылася вячэрняя імша. Адсюль агонь пачне свой шлях па ўсіх храмах краіны, як каталіцкіх, так і праваслаўных. Кожны вернік зможа запаліць свячу ад Віфлеемскага агню і прынесці ў свой дом.
Такая традыцыя існуе больш за 30 гадоў. Агонь, які запальваецца ў базіліцы Нараджэння Хрыстовага ў Віфлееме, упершыню пачаў сваю вандроўку ў 1986 годзе. Тады супрацоўнікі англійскай тэлерадыёкампаніі прывезлі з Віфлеема лампадку, каб падтрымаць хворых і адзінокіх людзей падчас свята.
Праз 10 гадоў гэта місія пашырылася і ахапіла 22 краіны, у тым ліку і Беларусь. Першымі агонь сустракаюць у Гродне, куды яго дастаўляюць польскія скаўты. Для вернікаў-хрысціян віфлеемскі агонь мае асаблівае значэнне і сімвалізуе вобраз нязгаснай веры, спакой і надзею. У Фарным касцёле агонь будзе гарэць да 6 студзеня, затым яго перададуць у праваслаўны храм. Многія гродзенцы ўжо скарысталіся магчымасцю запаліць свае лампадкі.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/margaryta-ushkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/religiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/religiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[6] https://zviazda.by/be/tags/vifleemski-agon