Такую думку выказала журналістам дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі, член Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях Вольга ГЕРМАНАВА перад пачаткам пасяджэння Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі.
«Пытанне інтэграцыі сёння вельмі балючае, магчыма, неадназначнае. Меркаванне, што краіны могуць аб'яднацца, — абсалютна абсурднае. Нашы дзяржавы незалежныя, але, каб было лягчэй узаемадзейнічаць, мусяць інтэгравацца заканадаўча ў эканамічнай, сацыяльнай сферах, а тым больш у маладзёжнай палітыцы», — сказала Вольга Германава.
Яна падкрэсліла, што краіны-суседкі вельмі блізкія гістарычна і па духу. Між тым Саюзнай дзяржаве ўжо дваццаць гадоў, а рашэнне аб стварэнні Маладзёжнай палаты прынята два гады таму.
«У старэйшага пакалення былі вельмі цесныя, непарыўныя сувязі з Беларуссю. Але пакаленне сыходзіць, і гэтыя сувязі пачынаюць слабець. Таму мы прыйшлі да высновы, што трэба больш працаваць з моладдзю, каб у нашых дзяржаў была інтэграцыя», — растлумачыла неабходнасць маладзёжнага фарміравання дэпутат.
На думку старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, члена Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях Людмілы МАКАРЫНАЙ-КІБАК, фарміраванне Маладзёжнай палаты было правільным крокам, бо пайшло на карысць папулярызацыі сумеснай работы моладзі Беларусі і Расіі.
«Маладыя людзі вельмі актыўныя, яны навучыліся сябраваць паміж сабой, працаваць сумесна. У іх ёсць шмат ініцыятыў, з імі лёгка і цікава супрацоўнічаць», — адзначыла Людміла Макарына-Кібак.
Як прыклад сумеснай работы яна прывяла патрыятычны праект па лічбавізацыі помнікаў да 75-годдзя Перамогі «Лічбавая зорка», які стартуе ўжо ў пачатку новага года.
Варвара МАРОЗАВА
Прэв'ю: sularu.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/varvara-marozava
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/integracyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus-rasiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/sayuznaya-dzyarzhava