Незвычайны інцыдэнт адбыўся ў правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая. Сабака ўтапіла аўтамабіль гаспадара. Запіс камеры назірання апублікаваў канал CGTN [2], паведамляе АНТ [3].
Мужчына прыпаркаваўся каля вадаёма, каб хутка забегчы ў краму. Ён завёў рухавік, але ўспомніў, што забыўся кашалёк і скрынку з таварамі, і ненадоўга адлучыўся, пакінуўшы ў машыне свайго сабаку.
Паколькі ўладальнік транспартнага сродку планаваў адлучыцца ўсяго на некалькі хвілін, ён пакінуў працуючы рухавік, а багажнік адкрытым. За гэты час сабака, які знаходзіўся ў салоне аўтамабіля, пераключыў перадачу ў рэжым руху. На вачах у гаспадара аўтамабіль павольна з'ехаў у ваду і патануў. На шчасце, чацвераногі «віноўнік» здарэння не пацярпеў. Мясцовыя жыхары дапамаглі мужчыну выратаваць сабаку з вады.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://www.cgtn.com/
[3] http://www.ont.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/kitay