Пайшоў з жыцця адзін з лепшых у гісторыі Беларусі хакеістаў Уладзімір Цыплакоў. Пра гэта паведамляе belarushockey.com [1].
Уладзімір Цыплакоў выступаў за мінскія «Дынама» і «Юнацтва», яраслаўскае «Тарпеда» і казанскі «Ак Барс». Правёў у складзе «Лос-Анджэлеса» і «Бафала» больш за 300 матчаў у НХЛ, паведамляе tut.by [2].
У складзе зборнай Беларусі выступаў на Алімпійскіх гульнях у Нагана і Солт-Лэйк-Сіці.
Тройчы прызнаваўся найлепшым хакеістам Беларусі. Па заканчэнні гульнявой кар'еры трэніраваў мінскае «Дынама», чалябінскі «Трактар», омскі «Авангард», чарапавецкую «Северсталь», салігорскі "Шахцёр", уваходзіў у штаб зборнай Беларусі.
Спасылкі
[1] https://belarushockey.com/rb/news_list/2019/12/14/bh-ushjol-iz-zhizni-odin-iz-luchshih-v-istorii-belarusi-hokkeistov/
[2] https://sport.tut.by/news/hockey/665206.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/hakey