У Беларусі з 15 снежня змяняюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва, паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".
"З улікам росту кошту нафты, набываемай беларускімі НПЗ, кошт аўтамабільнага паліва на аўтазаправачных станцыях рэспублікі з 15 снежня павялічваецца на 1 капейку", - гаворыцца ў паведамленні канцэрна.
Цана 1 л бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br1,62, АІ-95-К5-Еўра - Br1,72, АІ-98-К5-Еўра - Br1,94, ДТ - Br1,72.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ceny-na-benzin