Фінансавы рэгулятар краіны абвясціў, што ў гэты дзень прыпыняецца абслугоўванне банкамі суб'ектаў гаспадарання.
У сувязі з неабходнасцю забеспячэння ўзаемадзеяння з аўтаматызаванымі сістэмамі Нацыянальнага банка 3 студзеня 2020 года банкі, ААТ "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора" і ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" будуць праводзіць мерапрыемствы па дапрацоўцы сваіх аўтаматызаваных сістэм.
Таму ў гэты дзень будзе прыпынена аказанне суб'ектам гаспадарання асобных відаў паслуг па банкаўскіх аперацыях, у тым ліку іх разліковае і касавае абслугоўванне.
Прыпыненне абслугоўвання суб'ектаў гаспадарання дазволіць банкам ажыццявіць карэктны запуск аўтаматызаваных сістэм, дапрацаваных з мэтай удасканалення іх узаемадзеяння з сістэмамі Нацыянальнага банка (сістэмай імгненных плацяжоў, аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай перадачы банкаўскай інфармацыі, аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай выканання грашовых абавязацельстваў і іншымі).
Абмежаванне ў аказанні банкамі паслуг кліентам — юрыдычным асобам у гэты дзень не паўплывае на абслугоўванне імі фізічных асоб.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв'ю: finance.bigmir.net
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/banki
[2] https://zviazda.by/be/tags/bank
[3] https://zviazda.by/be/tags/kredyt
[4] https://zviazda.by/be/tags/finansy