Кніга Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім", перавыданая выдавецтвам "Папуры", прызнана самай папулярнай у 2019 годзе, перадае [1] БелТА.
Міністэрства інфармацыі сумесна з Нацыянальнай кніжнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сёння далі старт праекту "Кнігі Беларусі. Год 2019".
Мерапрыемства праходзіць у выставачнай зале Нацыянальнай бібліятэкі. Сотні выдаўцоў дзяржаўнай і прыватнай формаў уласнасці, грамадскіх і рэлігійных аб'яднанняў, індывідуальных прадпрымальнікаў запрошаны на ўнікальную выставу, якая ўпершыню прадставіла кнігі, выдадзеныя ў Беларусі ў 2019 годзе. Сімвалічным адкрыццём выставы стала прадстаўленне беларускага аўтара (яго кнігі), які па выніках аналізу інфармацыі кнігагандлюючых арганізацый, Нацыянальнай кніжнай палаты з'яўляецца найбольш папулярным у сучаснага чытача.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/v-belarusi-kniga-vladimira-korotkevicha-kalasy-pad-sjarpom-tvaim-priznana-samoj-populjarnoj-v-2019-godu-372796-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/knigi
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-karatkevich
[4] https://zviazda.by/be/tags/kalasy-pad-syarpom-tvaim-0