12 снежня раніцай у Смаргонскі раённы аддзел па НС паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Жодзішкі. Паводле папярэдняй інфармацыі ў псіхадыспансеры адбылося загаранне тэлевізара ў фае на другім паверсе, гаворыцца [1] на сайце МНС Беларусі.
Падраздзяленні МНС неадкладна накіраваліся на вуліцу Першамайскую. Шчыльны дым запоўніў калідор і памяшканні медустановы. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў работнікі эвакуіравалі 51 пацыента. Ратавальнікі знайшлі загінулым 66-гадовага пацыента. Супрацоўнікі МНС выратавалі пенсіянерку 1939 года нараджэння. Пазней жанчына памерла.
Ратавальнікам удалося не дапусціць распаўсюджвання пажару за межы фае.
Пацыентаў часова размясцілі ў суседнім будынку. Абставіны здарэння вывучаюцца следча-аператыўнай групай.
Спасылкі
[1] https://grodno.mchs.gov.by/novosti/290539/?_ga=2.12497652.1336753172.1576136677-912947553.1561619357
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/agon