Канцэрн "Белнафтахім" пацвярджае падпісанне з Расійскай Федэрацыяй індыкатыўнага нафтавага балансу на 2020 год у аб'ёме 24 млн т, паведамляе сайт [1] канцэрна.
"Індыкатыўны баланс паставак расійскай нафты ў Беларусь падпісаны. Баланс узгоднены ў памеры 24 млн т нафты", - паведамілі ў "Белнафтахіме".
Пры гэтым у канцэрне звярнулі ўвагу, што да 15 лістапада таго года, на які вызначаецца баланс, бакі могуць унесці ў яго змяненні.
Прэв'ю: Белнафтахім
Спасылкі
[1] https://www.belneftekhim.by/press/news/fce202c9619e1cc2.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/belnaftahim-0