Цела 29-гадовага хлопца знайшлі ў Мінску ў раёне вуліцы Прытыцкага, паведаміла БЕЛТА [1] афіцыйны прадстаўнік УСК па горадзе Мінску Кацярына Гарлінская.
Хлопец быў знойдзены павешаным. "Сёння каля 8.30 у раёне лесапалосы паблізу вуліцы Прытыцкага было знойдзена цела 29-гадовага хлопца. Працавала следча-аператыўная група, прызначана судова-медыцынская экспертыза", - распавяла Кацярына Гарлінская.
Паводле папярэдняй інфармацыі, смерць не носіць крымінальнага характару.
Прэв'ю pinterest.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/telo-parnja-obnaruzhili-v-rajone-ulpritytskogo-v-minske-372519-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne