Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Багамскімі Выспамі, паведамляе сайт [1] МЗС.
Цырымонія падпісання Сумеснага камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Садружнасцю Багамскіх Астравоў прайшла ўчора, 9 снежня, у Пастаянным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь пры ААН у г. Нью-Ёрку.
Ад Беларусі Камюніке падпісаў Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Валянцін Рыбакоў, ад Багамскіх Астравоў – Пастаянны прадстаўнік Садружнасці Багамскіх Астравоў пры ААН Шэйла Кэры.
Спасылкі
[1] http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/f0d4f645f5c08830.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/bagamskiya-astravy
[3] https://zviazda.by/be/tags/dyplamatychnyya-adnosiny