Расійскі тэлеканал ТНТ сёння пачне паказваць серыял "Слуга народа", сцвярджаецца на сайце [1] тэлеканала. Галоўную ролю ў ім сыграў будучы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Тры сезоны "Слугі народа" распавядуюць пра настаўніка гісторыі Васіля Галабародзьку, які нечакана перш за ўсё для яго самога стаў прэзідэнтам Украіны, і яго змаганні за паляпшэнне ўзроўню жыцця ў краіне. Першы сезон выйшаў у канцы лістапада 2015 года. Трэці — непасрэдна перад прэзідэнцкімі выбарамі 2019 года. Гэта адна з самых папулярных тэлепраграм за ўсю гісторыю ўкраінскага ТБ.
Спасылкі
[1] https://tnt-online.ru/news/sluga-naroda/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sluga-naroda
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-zyalenski
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiyskae-telebachanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/tnt