Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны 99 маладым вучоным. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі [1] БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Стыпендыятамі сталі прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, сацыяльных і гуманітарных навук. Сярод іх 8 дактароў навук, 60 кандыдатаў навук і 31 малады вучоны без ступені.
Дасягненні стыпендыятаў маюць навуковую значнасць, атрыманыя вынікі выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе і практычнай дзейнасці профільных арганізацый эканомікі або сацыяльнай сферы Беларусі. Навізна даследаванняў пацверджана публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах, па многіх распрацоўках атрыманы патэнты на вынаходствы.
Прыняцце распараджэння з'яўляецца сведчаннем падтрымкі дзяржавай навуковага пошуку і творчай ініцыятывы таленавітых маладых вучоных, развіцця і амаладжэння навуковага патэнцыялу краіны.
Прэв'ю: status-media.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/stypendyi-prezidenta-belarusi-naznachany-99-maladym-vuchonym-83722-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/maladyya-vuchonyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/stypendyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/stypendyya-prezidenta-respubliki-belarus