Прадстаўнікі 16 краін прымуць удзел у Х Мінскім міжнародным Калядным оперным форуме, паведаміў журналістам першы намеснік генеральнага дырэктара Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Рылатка, перадае [1] БЕЛТА.
"Гэта самы галасісты форум з тых, якія былі. На сцэне пабываюць цудоўныя салісты з 16 краін свету. Столькі наша сцэна яшчэ не збірала", - сказаў Уладзімір Рылатка.
Паводле яго слоў, упершыню ўдзел у форуме прыме Нацыянальная опера Украіны, якая прывязе сваю новую пастаноўку - "Севільскі цырульнік". "Мне здаецца, гэта сустрэча будзе ўнікальнай. Нездарма ўсе білеты разляцеліся адразу", - адзначыў першы намеснік гендырэктара тэатра.
Уладзімір Рылатка падкрэсліў, што форум заваяваў папулярнасць не толькі ў беларускай, але і замежнай публікі. Прыедуць гледачы з 17 краін, у тым ліку Вялікабрытаніі, Швецыі, Францыі, Егіпта. "Людзі спецыяльна купляюць білеты, каб пабываць на форуме, значыць, ёсць што паглядзець, паслухаць. І, вядома, любяць ездзіць у Беларусь, таму што ў нас вельмі ветлая краіна", - дадаў ён.
X Мінскі міжнародны Калядны оперны форум пройдзе з 12 па 18 снежня.
Яго адкрые прэм'ера гэтага сезона - опера Аляксандра Барадзіна "Князь Ігар". У заключны вечар маштабнага опернага фестывалю ў Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца гала-канцэрт зорак сусветнай оперы.
Прэв'ю: bsmu.by
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/salisty-z-16-krain-vystupjats-na-kaljadnym-opernym-forume-u-minsku-83716-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minski-mizhnarodny-kalyadny-operny-forum
[3] https://zviazda.by/be/tags/opera
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyaliki-teatr-opery-i-baleta