Акцыя па прафілактыцы праглынання дробных прадметаў дзецьмі дашкольнага ўзросту «Скарбонка здароўя» адбылася ўчора на базе 6-й дзіцячай клінічнай паліклінікі ў Мінску.
Падчас прыёму педыятраў бацькам і дзецям расказалі пра зоны даступнасці дробных прадметаў і спосабы іх выяўлення. Малым уручылі «свінкі-скарбонкі» як альтэрнатыву для захоўвання дробных прадметаў, а бацькі атрымалі рэкамендацыі па абыходжанні з небяспечнымі рэчамі.
Мерапрыемства прайшло ў межах праекта «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага спосабу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» (БЕЛМЕД), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел супрацоўнікі Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Мэта акцыі — прыцягнуць увагу да праблемы праглынання дробных прадметаў дзецьмі.
Алена КРАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[5] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka