У зале чакання траўматалагічнага аддзялення паліклініцы пры астраўскай факультэцкай бальніцы ў Чэхіі сёння ранкам мужчына распачаў страляніну ва ўпор, забіўшы на месцы пецярых чалавек. Яшчэ адзін памёр на аперацыйным стале. Пазней злачынец здзейсніў самагубства. Пра гэта паведамляе [1] 420on.cz.
Яшчэ два чалавекі паранены, адзін з іх знаходзіцца ў крытычным стане. Нападнік страляў з блізкай адлегласці, цэлячыся ў шыю і галаву. Усяго ён адкрыў агонь па дзевяці людзям, шасцярых мужчынах і трох жанчынах.
Злачынец здзейсніў самагубства, стрэліўшы сабе ў галаву ў аўтамабілі. Яго асоба выяўленая, гэта 42-гадовы Цтырад Вітасэк, які працаваў будаўнічым тэхнікам. Калегі расказалі, што ён у апошнія два тыдні быў на бальнічным.
Дырэктар бальніцы Іржы Гаврлант ахарактарызаваў злачынца як ціхага стралка, які знаходзіўся ў зале чакання з іншымі людзьмі, потым раптоўна ўстаў і без папярэджання пачаў страляць. Ён удакладніў, што ўсе наведвальнікі паліклінікі былі эвакуяваныя.
Прэв'ю: Policie ČR
Спасылкі
[1] https://420on.cz/news/people/58193-strelba-v-ostravskoy-bolnitse-ubity-shest-chelovek
[2] https://zviazda.by/be/tags/chehiya