100slow
Быкаў тынкаваў будынкі, навучаючыся ў ФЗА, Даўлатаў будаваў метро ў Ленінградзе, Стэйнбек парабкаваў, а Букоўскі, здаецца, наогул усім займаўся, плюс яшчэ шмат іншых з пакалення дворнікаў і вартаўнікоў. Так-так, я відавочна ліс лівіў сабе, калі перабіраў усе гэтыя імёны і прафесіі, адной рукой гартаючы паведамленне ад рэдакцыі, што тэкст прыняты, а другой тынкуючы сценку нейкаму «мясцоваму царку» у тутэйшай «даліне жабракоў».
Няблага для першага разу. Чарговая трыццаць восьмая спроба завязаць нешта пісаць зноў адкладаецца. Праўда, з траўня гэтага года бралі мяне псіхі яшчэ разоў восем да тых трыццаці васьмі, але нічога, нармальна. Будзем, значыць, працаваць і развівацца разам, калі ўжо даверылі!
Андрэй Кулеш