У Беларусі ў рэгіёнах пачалі павышаць кошт праезду ў гарадскім і прыгарадным грамадскім транспарце. Першым рэгіёнам, у якім паднялі кошт праезду, стала Брэсцкая вобласць. Змены прадугледжаныя рашэннем Брэсцкага аблвыканкама. Дакумент апублікаваны [1] на Нацыянальным прававым партале. У бліжэйшы час кошт праезду мае падняцца і ў астатніх рэгіёнах.
Талончык на адну паездку на звычайных і хуткасных маршрутах у Брэсцкай вобласці падаражэе да 60 капеек, а на экспрэсных - да 70 капеек.
Пры гэтым гранічныя максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах за адзін кіламетр праезду таксама вырастуць:
Калі змяненні набудуць моц, пакуль невядома.
Чакаецца, што ў бліжэйшы час павінна быць прынята рашэнне аб павышэнні кошту праезду ў гарадскім і прыгарадным транспарце і ў іншых рэгіёнах, а таксама ў Мінску.
Прэв'ю: busphoto.eu
Спасылкі
[1] http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=R919b0098951&p1=1&p5=0
[2] https://zviazda.by/be/tags/kosht-praezdu