Прадстаўніцы Беларусі Караліне Барысевіч на тэлевізійным конкурсе прыгажосці Miss Supranational 2019 не ўдалося ўвайсці ў топ-5, паведамляе [1] агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на сайт конкурсу.
У спаборніцтве, якое праходзіла ў горадзе Крыніца-Здруй (Польшча), прымалі ўдзел прадстаўніцы 77 краін. Перамагла ў конкурсе прыгажосці Антонія Порсілд з Тайланда.
Miss Supranational - адзін з самых прэстыжных конкурсаў прыгажосці для фотамадэляў, ён праводзіцца з 2009 года.
Прэв'ю арганізатараў конкурсу
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/predstavitelnicze-belarusi-na-miss-supranational-2019-ne-udalos-vojti-v-top-5/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prygazhosc
[3] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[4] https://zviazda.by/be/tags/madel
[5] https://zviazda.by/be/tags/miss-supranational