Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму ў сувязі з ахвярамі пажару ў Адэсе. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе [1] беларускага лідара.
"У Беларусі з глыбокім шкадаваннем і болем успрынялі трагічную навіну аб жахлівым пажары ў Адэсе, які прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяраў", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.
Спасылкі
[1] http://president.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-zyalenski
[4] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanni
[5] https://zviazda.by/be/tags/adesa-0