З 10 па 12 снежня ў Палацы спорту пройдзе другі па значнасці рэспубліканскі турнір па бадмінтоне - Кубак Беларусі, піша [1]агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на Беларускую федэрацыю бадмінтона.
Спаборніцтвы па гэтаму віду спорту яшчэ не праходзілі ў мінскім Палацы спорту. Акрамя таго, упершыню за час правядзення Кубка краіны федэрацыя бадмінтона сумесна з адным з партнёраў арганізуе зону першакласнай нацяжкі ракетак на прафесійным абсталяванні. Бонусам для гледачоў стане зона актыўнасці, дзе заўзятары змогуць зрабіць фота, а таксама прыняць удзел у конкурсах з розыгрышам прызоў.
Што тычыцца раскладу, то 10 снежня адбудзецца групавы этап (з 13:00 да 17:00), у сераду (11:00 - 15:00) - чвэрцьфіналы і паўфіналы, на чацвер (11:00 - 15:00) намечаны фіналы і цырымонія ўзнагароджання. Усяго на турніры выступяць каля 70 спартсменаў.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-projdet-kubok-belarusi-po-badmintonu/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/badminton
[4] https://zviazda.by/be/tags/spartsmeny