У нядзельны вечар у кватэры жыхара сталічнай Серабранкі прарвала каналізацыю і яго туалет на метр у вышыню напоўніўся белай пенай. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» [1].
- Спачатку з санвузла пачуліся буркатанне і булькат, а затым пачалося, - успамінае чытач агенцтва Дзмітрый. - Я хутка зачыніў дзверы ў туалет, у вузкі зазор паміж імі і падлогай запхнуў анучу і патэлефанаваў у службу 115. Апынуўся дзесятым у чарзе, чакаць давялося некалькі хвілін. Выклаў сутнасць заяўкі. Пачуў, што гарадская аварыйная служба павінна прыбыць праз 30 хвілін. Разумеў, што гэта засор каналізацыі. Мне яшчэ пашанцавала: з нетраў трубы вырвалася не самае горшае, а ўсяго толькі вада з пральнай машыны, якой карысталіся ў адной з вышэйразмешчаных кватэр. Адсюль і пена. Акрамя таго, санвузел знаходзіцца ў перадрамонтным стане, без новага аздаблення. Так што шкода мінімальная.
Усплёск актыўнасці быў моцным, але нядоўгім. У ванную трапіла толькі невялікая частка. А вось у туалеце стаяла пена вышынёй у метр і вада да парога. Пену Дзмітрый перакідаў саўком у ванну, анучай сабраў ваду.
Праз 50 хвілін у дзверы патэлефанаваў работнік "аварыйкі" і са склепу пачаў ліквідаваць засор.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/etot-vecher-zhitel-serebryanki-zapomnit-nadolgo-istoriya-odnogo-tualeta-kotoryj-fontaniroval-ne-tem-chem-vy-podumali/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tualet
[3] https://zviazda.by/be/tags/serabranka
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/pena