Індыйская паліцыя ў ходзе следчага эксперыменту застрэліла чатырох мужчын, якія падазраваліся ў згвалтаванні і забойстве маладой жанчыны. Пра гэта паведамляе ВВС [1].
У чацвер у Хайдарабадзе было знойдзена цела 27-гадовай дзяўчыны, якая працавала ветэрынарам.
Шмат хто ў краіне, у тым ліку вядомых у краіне людзей, сталі патрабаваць правасуддзя для забойцаў. Праз некалькі дзён ужо тысячы людзей пратэставалі ў паліцэйскага ўчастка ў Хайдарабадзе, настойваючы на іх смяротным пакаранні.
Падазраваныя былі затрыманыя, ім прад'явілі абвінавачванні, а ў пятніцу раніцай іх вывезлі на месца злачынства, каб правесці следчы эксперымент.
Яны былі забітыя, калі паспрабавалі выхапіць у паліцэйскіх зброю і ўцячы, паведаміў прадстаўнік паліцыі.
Прэв'ю: BBC News
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-50686495
[2] https://zviazda.by/be/tags/indyya